Беларускія вайскоўцы вучыліся абараняць тэхніку ад дронаў падручнымі сродкамі

9 ліпеня, Позірк. Абароне тэхнікі ад беспілотных лятучых апаратаў з дапамогай падручных сродкаў надалі “асаблівую ўвагу” ўдзельнікі збораў, якія прайшлі на базе 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны са спасылкай на намесніка камандуючага сіламі спецаперацый Узброеных сіл Аляксея Ялфімава.
Адзначаецца, што камандзірам злучэнняў і вайсковых часцей і іх намеснікам, якія ўдзельнічалі ў зборах, “прадэманстравалі парадак арганізацыі і здзяйснення маршу на вайсковай тэхніцы ў складзе калон”. Акцэнт быў зроблены на дзеяннях пры рушэнні калоны, пытаннях “мабільнасці і аператыўнага рэагавання на патэнцыйныя пагрозы, якія ўзнікаюць падчас здзяйснення маршу”.
“Тэма абароны калон актуальная, — сказаў Ялфімаў. — Асабовы склад мае ведаць, як супрацьдзейнічаць розным пагрозам, каб калоны тэхнікі маглі даехаць да месца прызначэння. <…> Былі прадэманстраваныя сродкі радыёэлектроннай барацьбы, інтэграваныя ў нашу вайсковую тэхніку. Гэтыя стацыянарныя комплексы, якія ўсталёўваюцца на транспартныя сродкі і бронетэхніку, дапамагаюць эфектыўна змагацца з беспілотнай авіяцыяй праціўніка”.
Удзельнікам збораў таксама было паказана, “як пераадольваць інжынерныя загароды, з якімі могуць сутыкнуцца падраздзяленні на маршы”, дадаў ён.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны (напад пачаўся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі). На гэтым фоне ў краіне практычна бесперапынна праводзяцца вайсковыя вучэнні. Апошнім часам Аляксандр Лукашэнка ўсё часцей заяўляе, што Беларусь “рыхтуецца да вайны”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ГрамадстваБелгідрамет: Ураджай сёлета будзе не без стратМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа паўгода колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 3,33% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка



