СК абвінаваціў майстра мінскай будаўнічай арганізацыі ў халатнасці, якая прывяла да гібелі чалавека
10 чэрвеня, Позірк. Следчы камітэт устанавіў абставіны парушэння правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека ў Мінску, паведаміла 10 чэрвеня ведамства.
Паводле звестак следства, у верасні мінулага года 37-гадовы падсобны рабочы “ў парушэнне патрабаванняў бяспекі пры правядзенні будаўнічых работ быў задзейнічаны пры вырабе плоскіх сетак, аб’ёмных каркасаў і арматурных нарыхтовак”. Пры гэтым ён “знаходзіўся ў касцы з расшпіленым рамянём, а таксама без ахоўнага пояса”, адзначае СК.
“У нейкі момант мужчына страціў раўнавагу і ўпаў у тэхналагічны праём у перакрыццях паміж 4-м і 5-м паверхамі, прызначаны для ўладкавання ліфтавага абсталявання. Мужчыну экстранна шпіталізавалі ва ўстанову аховы здароўя, але, нягледзячы на аказаную медыцынскую дапамогу, праз некалькі дзён ён памёр”, — гаворыцца ў паведамленні.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, 45-гадовы майстар арганізацыі, з’яўляючыся “асобай, адказнай за выкананне правілаў аховы працы і бяспечнае правядзенне работ (у тым ліку на вышыні), наўмысна дапусціў грубыя парушэнні патрабаванняў бяспекі”. “Ведаючы аб наяўнасці небяспечных вытворчых фактараў на будаўнічым аб’екце, фігурант не забяспечыў належнае ўтрыманне працоўных месцаў, а таксама дапусціў да выканання вышынных работ супрацоўніка, які не меў неабходных сродкаў індывідуальнай абароны”, — паведамляе камітэт.
Заяўляецца, што тэхналагічны праём, у які ўпаў загінулы, “не быў агароджаны і не закрываўся суцэльным насцілам, як таго патрабуюць стандарты бяспекі пры працы на вышыні”.
Крымінальная справа ўзбуджаная паводле ч. 2 арт. 303 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Максімальнае пакаранне, якое пагражае фігуранту, складае сем гадоў пазбаўлення волі.
У красавіку гэтага года намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Алег Такун паведаміў, што за апошнія 20 гадоў вытворчы траўматызм у Беларусі скараціўся ў тры разы, смяротны — у два. Паводле яго слоў, у 2025 годзе зафіксаваны гістарычны мінімум колькасці смяротных выпадкаў на працы — 103.
Паводле даных Мінпрацы, асноўны фактар траўматызму — недапрацоўка наймальніка (недастатковая падрыхтоўка працоўных месцаў, адсутнасць распрацаваных інструкцый, навучання і інш.).
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка



