Лукашэнка папрасіў губернатара Прымор’я дапамагчы Беларусі ў гандлі з КНДР, лідар якой “не можа быць дыктатарам”

1 чэрвеня, Позірк. Беларускія ўлады разлічваюць на пасярэдніцтва Прыморскага краю РФ пры гандлі Беларусі з Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай (КНДР), заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёну Алегам Кажамякам.
“Я зусім нядаўна быў у КНДР, — цытуе гаспадара сустрэчы яго прэс-служба. — Ведаеце, на мяне кіраўнік (Кім Чэн Ын) зрабіў вельмі сур’ёзнае ўражанне. Разумнік! Малады чалавек, перспектыўны, нацэлены на супрацу. Ніякі ён там не дыктатар ды іншае. Ён па сутнасці не можа быць дыктатарам. То бок у нас завязаліся добрыя стасункі. І мы, Алег Мікалаевіч, вельмі на вас разлічваем, што вы надасцё нам пасрэдніцкія паслугі, як некалі мы з вамі абмяркоўвалі, у гандлі з КНДР”.
Кажамяка, як паведамляецца, у гэтым кантэксце адзначыў, што “акурат здаецца [ў эксплуатацыю] аўтамабільны мост праз раку Туманная (Туманган), які звяжа Расію з КНДР”. “Таму ўсе пытанні, звязаныя з пастаўкай тавараў і ўзаемаадносінамі, звязанымі з узаемаразлікамі, мы крыху ўжо пачалі адпрацоўваць”, — сказаў расійскі чыноўнік.
Лукашэнка ў працяг размовы адзначыў: “Недзе мы зможам падставіць сваё плячо. Але ў асноўным вы нас падтрымаеце. І гэта будзе выгадна для Прымор’я ў тым ліку. Гэта будзе яшчэ адзін рычаг, адзін з кірункаў развіцця Прымор’я”.
Госць пагадзіўся з такім падыходам, адзначыўшы, што беларуска-расійскія стасункі “дазваляюць гэта рабіць цалкам адкрыта і без якіх-небудзь дадатковых цяжкасцяў”.
Пра адкрытасць Беларусі “да любых ініцыятыў карэйскага боку, якія разглядаюцца і рэалізуюцца зыходзячы з рэальных магчымасцяў і міжнародных абавязацельстваў дзвюх дзяржаў”, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Юрый Шулейка 1 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з міністрам знешнеэканамічных спраў КНДР Юн Чон Хо.
Аляксандр Лукашэнка наведваў Паўночную Карэю сёлета 25–26 сакавіка. Па выніках перагавораў са старшынёй Дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ынам у другі дзень візіту быў падпісаны дагавор аб сяброўстве і супрацы паміж Беларуссю і Паўночнай Карэяй.
КНДР — закрытая дзяржава з дыктатарскім рэжымам, у дачыненні да якой дзейнічаюць санкцыі Савета Бяспекі ААН, звязаныя з развіццём ядзернай праграмы. Ад моманту заснавання ў 1948 годзе вярхоўная ўлада перадавалася ад бацькі да сына — ад Кім Ір Сена да Кім Чэн Іра, а пасля Кім Чэн Ына.
Беларускія ўлады сталі актыўна заяўляць пра свой інтарэс да Паўночнай Карэі некалькі гадоў таму.
На перагаворах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 15 верасня 2023 года ў Сочы Лукашэнка выказаў меркаванне, што РФ, Беларусь і КНДР маглі б “падумаць пра супрацу недзе на траіх”.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў траўні і з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



