Мінск 21:18

Падраздзяленні МНС патушылі пажар на складзе прадпрыемства на пр. Пераможцаў у Мінску

Відэа: прэс-служба МНС / стоп-кадр: "Позірк"

1 чэрвеня, Позірк. Падраздзяленні МНС патушылі пажар на тэрыторыі прадпрыемства на пр. Пераможцаў у Мінску, паведаміла 1 чэрвеня прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле аператыўных звестак, “адбылося загаранне другаснай сыравіны (пенаполіпрапілена) у металічным складскім будынку”. Пры гэтым заяўлена, што “тэхналагічны працэс не парушаны”.

“Пацярпелых няма. Прычыны і акалічнасці здарэння высвятляюцца. На месцы працавала 5 адзінак тэхнікі МНС”, — адзначыла ведамства.

Здымкі і відэазапісы, апублікаваныя ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах інтэрнэт-карыстальнікамі, дазваляюць выказаць меркаванне, што пажар адбыўся на тэрыторыі завода “Атлант”.

Падзяліцца: