Ізаляваць Беларусь ад сусветнага рынку ўгнаенняў контрпрадуктыўна, сцвярджае Лукашэнка

1 чэрвеня, Позірк. Пра ўзаемасувязь уведзеных у дачыненні да Беларусі “аднабаковых санкцый” і “абвастрэння харчовай праблемы, што назіраецца ў свеце”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 1 чэрвеня ў Мінску генеральнага дырэктара Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) Цюй Дун’юя (Кітай).
“Мы [у свеце] сёння адчуваем і дэфіцыт асабліва мінеральных угнаенняў, якія, натуральна, садзейнічаюць росту ўраджайнасці тых ці іншых культур, асабліва пшаніцы, кукурузы. І праз гэта харчовая праблема абвастраецца. Вы павінны ведаць, што мы гатовыя зрабіць свой унёсак у забеспячэнне спажыўцоў у свеце і тых, хто мае патрэбу, мінеральнымі ўгнаеннямі”, — цытуе беларускага палітыка неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Паколькі, як сцвярджаецца, 20% усіх мінеральных угнаенняў у свеце вырабляецца беларускімі прадпрыемствамі, Лукашэнка заявіў, што “ўсялякія санкцыйныя абмежаванні, усякая спроба ізаляваць Беларусь ад сусветнага рынку мінеральных угнаенняў контрпрадуктыўная і вельмі негатыўна ўплывае на забеспячэнне людзей планеты прадуктамі харчавання”.
Паводле слоў спікера, як адзначаецца на яго сайце, Беларусь супрацоўнічае з тымі дзяржавамі, якія маюць патрэбу ў тэхналогіях у галіне аграрнага бізнесу. “І не толькі прадаем туды прадукты харчавання, але робім усё, каб гэтыя краіны, іх грамадзяне мелі магчымасці вырабляць у сябе сельскагаспадарчую прадукцыю. Мы навучаем людзей і там, і ў Беларусі, і шмат чаго дасягнулі ў вытворчасці прадуктаў харчавання і забеспячэнні грамадзян, напрыклад, Афрыкі”, — сказаў ён кіраўніку ФАО.
Па выніках сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка ў Мінску Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 вязняў, з якіх 235 дазволена застацца на радзіме, а 15 было вывезена ў Літву (трое пасля накіраваліся ў Польшчу). У адказ адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа паабяцала зняць у Беларусі частку санкцый (з “Белінвестбанка”, Банка развіцця, Міністэрства фінансаў, “Беларуськалія”, Беларускай калійнай кампаніі).
Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША (OFAC) 26 сакавіка афіцыйна зняло абмежаванні з “Беларуськалія” і Беларускай калійнай кампаніі (БКК).
Разам з тым аднавіць пастаўкі ўгнаенняў праз Клайпедскі порт у Літве па-ранейшаму немагчыма, паколькі ў дачыненні да згаданых кампаній дзейнічаюць санкцыі Еўрасаюза.
Ад уладаў у Вільнюсе паступаюць супярэчлівыя сігналы адносна таго, ці чыняць ЗША ціск на Літву, каб тая аднавіла транзіт беларускіх угнаенняў праз сваю тэрыторыю з наступнай загрузкай у Клайпедзе. Літоўскія чыноўнікі нагадваюць, што гаворка не пра нацыянальныя санкцыі, а пра абмежавальныя меры ЕС, якія маюць выконваць усе члены аб’яднання.
ФАО — спецыялізаваная арганізацыя ААН, якая ўзначальвае міжнародныя намаганні па барацьбе з голадам. Яе мэта палягае ў тым, каб забяспечыць харчовую бяспеку для ўсіх і гарантаваць рэгулярны доступ насельніцтва да высакаякаснай ежы.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў траўні і з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



