Ціханоўская: Рэжым бачыць у дзецях не асоб, а будучых “правільных” грамадзян

1 чэрвеня, Позірк. Натуральнае жаданне, каб дзеці былі больш шчаслівымі за бацькоў, мелі лепшае жыццё і больш магчымасцяў, але рэчаіснасць ў Беларусі “зараз зусім іншая”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 1 чэрвеня — у Міжнародны дзень абароны дзяцей.
“Дзяцінства ўсё часцей азначае, што трэба вучыцца маўчаць і падпарадкоўвацца, бо рэжым бачыць у дзецях не асоб са сваім характарам і марамі. Ён бачыць будучых “правільных” грамадзян, — напісала палітык у сваім тэлеграм-канале. — Але ж ці гэтага мы хочам для нашых дзяцей? Мяркую, што кожная мама са мной пагадзіцца — дзеці маюць права расці інакш. Вучыцца думаць крытычна і самастойна, задаваць пытанні, спрачацца, рабіць свой, няхай і няправільны выбар”.
Паводле яе слоў, беларускім дзецям “часта бывае вельмі складана”.
“Мае дзеці былі маленькімі, калі мы з’ехалі з Беларусі, але яны добра ведаюць, што ў нашай краіне дыктатура і мы не можам вярнуцца дадому, — адзначыла дэмлідар. — Ёсць тыя, чыі бацькі ў турме і не могуць быць побач. Ёсць тыя, хто расце далёка ад дому, і тыя, хто занадта рана навучыўся быць асцярожным: што можна сказаць у школе, а пра што лепш маўчаць. За ўсім гэтым — жыццё дзіцяці, якому вельмі патрэбная магчымасць проста быць дзіцём”.
“Абарона дзяцей — гэта не толькі пра бяспеку. Гэта пра права жыць дома, быць побач з бацькамі і роднымі. Права на свабоду задаваць нязручныя пытанні, спрачацца, памыляцца і марыць. На тое, каб расці ў краіне, дзе сапраўды можна насалоджвацца дзяцінствам і не баяцца. І гэта менавіта тое, за што мы змагаемся — за лепшую будучыню для нашых дзяцей”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на 1 студзеня 2026 года ў Беларусі налічвалася 1.716.303 дзіцяці. Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што гэта на 48.006 менш, чым было год таму (1.764.309; -2,72%), і на 675.566 менш, чым было на пачатку 2000 года. Такім чынам, колькасць дзяцей у Беларусі за чвэрць стагоддзя скарацілася на велічыню, якая перавышае насельніцтва Гомеля, дзе жыве каля 500 тыс. чалавек.
Варта адзначыць, што масавая міграцыя сем’яў з дзецьмі, выкліканая вострым грамадска-палітычным крызісам, які распачаўся ў 2020 годзе, у статыстыцы амаль не адлюстроўваецца.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў траўні і з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



