У межах магчымасцяў Беларусь адкрытая для любых ініцыятыў Паўночнай Карэі — Шулейка

1 чэрвеня, Позірк. Пра адкрытасць Беларусі “да любых ініцыятыў карэйскага боку, якія разглядаюцца і рэалізуюцца зыходзячы з рэальных магчымасцяў і міжнародных абавязацельстваў дзвюх дзяржаў”, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Юрый Шулейка 1 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з міністрам знешнеэканамічных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Юн Чон Хо.
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага ўрада, бакі разгледзелі “ход выканання дамоўленасцяў, дасягнутых па выніках” візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Паўночную Карэю сёлета напрыканцы сакавіка.
“Адзначаная гатоўнасць бакоў працаваць над пашырэннем аб’ёму і спектра двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы харчовай бяспекі, па пытаннях аховы здароўя ды іншых кірунках супрацы”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Бакі выказалі гатоўнасць паскорыць падрыхтоўку да правядзення чацвёртага пасяджэння сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічнай супрацы паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, а таксама да абмену візітамі галіновых дэлегацый”, — адзначыла прэс-служба Савета міністраў.
Пра тое, што дэлегацыя эканамічнага блока ўрада КНДР на чале з Юн Чон Хо накіравалася ў Беларусь, паведаміла 30 траўня паўночнакарэйскае інфармагенцтва ЦТАК.
Адзначалася, што 29 траўня група чыноўнікаў “адбыла з Пхеньяна для ўдзелу ў міжнароднай выставе “Белагра-2026″, якая пройдзе ў Беларусі, і ў Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, які адбудзецца ў Расіі”.
“Белагра” сёлета пройдзе 2–6 чэрвеня ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, ПМЭФ-2026 — 3–6 чэрвеня.
Аляксандр Лукашэнка наведваў Паўночную Карэю сёлета 25–26 сакавіка (Шулейка быў у складзе дэлегацыі). Па выніках перагавораў са старшынёй Дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ынам у другі дзень візіту быў падпісаны дагавор аб сяброўстве і супрацы паміж Беларуссю і Паўночнай Карэяй.
КНДР — закрытая дзяржава з дыктатарскім рэжымам, у дачыненні да якой дзейнічаюць санкцыі Савета Бяспекі ААН, звязаныя з развіццём ядзернай праграмы. Ад моманту заснавання ў 1948 годзе вярхоўная ўлада перадавалася ад бацькі да сына — ад Кім Ір Сена да Кім Чэн Іра, а пасля Кім Чэн Ына.
Беларускія ўлады сталі актыўна заяўляць пра свой інтарэс да Паўночнай Карэі некалькі гадоў таму.
На перагаворах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 15 верасня 2023 года ў Сочы Лукашэнка выказаў меркаванне, што РФ, Беларусь і КНДР маглі б “падумаць пра супрацу недзе на траіх”.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў траўні і з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



