Мінск 20:21

За мінулыя выхадныя ў Беларусі патанулі два чалавекі

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

21 верасня, Позірк. За мінулыя выхадныя ў Беларусі патанулі два чалавекі, паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

Яшчэ два чалавекі былі выратаваныя. У адным выпадку дзяўчынка 2020 года нараджэння “хадзіла па парапеце фантана і ўпала ў ваду, самастойна выбрацца не змагла”, яе выцягнулі работнікі ТРВОД (адбылося ўвечары 19 верасня, месца здарэння не называецца). У іншым выпадку мужчына 1967 г. н. рыбачыў з чаўна на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску, упаў за борт і не змог сам забрацца назад. Рыбаку дапамаглі работнікі выратавальнай станцыі.

20 верасня паведамлялася пра ўтапленне ў Віцебску пенсіянера 1963 г. н.

У сярэдзіне ліпеня “Позірк” паведамляў, што, згодна з данымі МНС, за пяць гадоў (2021–2025) у беларускіх вадаёмах патанула 1.984 чалавекі, у тым ліку 132 дзіцяці. Асобна ў 2025-м — 282 (12).

Летась доля патанулых у афіцыйны купальны сезон (з 1 траўня па 30 верасня) склала 56% (дзяцей — 58%). 59% ахвяр перад утапленнем былі ў нецвярозым стане.

Падзяліцца: