Мінск 18:03

На мяжы Беларусі і ЕС зафіксаваная рэкордная з сярэдзіны красавіка актыўнасць мігрантаў

Ілюстрацыя: Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы

траўняПозірк. Рэкордная з сярэдзіны красавіка актыўнасць мігрантаў зафіксаваная 7 траўня на мяжы Беларусі і Еўрасаюза, а таксама асобна на беларуска-латвійскай мяжы, сведчыць праведзены Позіркам аналіз масіва аператыўных звестак памежных службаў суседніх краін ЕС.

Адзначана 138 спробаў незаконна перасекчы мяжу, у т.л. 131 — мяжу з Латвіяй, 7 — з Літвой.

Больш спробаў трапіць у ЕС і канкрэтна ў Латвію апошні раз было 18 красавіка — 171 (134 — у Латвію, 37 — у Літву).

Польская памежная ахова тры тыдні (з 17 красавіка) паведамляе аб нулявой актыўнасці нелегальных мігрантаў.

Паказчыкі за 7 траўня, якія тычацца спробаў трапіць праз Беларусь у Латвію і ЕС, сталі другімі з пачатку 2026 года. У тройцы найбольш напружаных дзён: 16 красавіка для ўсёй мяжы Беларусі і ЕС — 136 спробаў (103 спробы трапіць у Латвію, 32 — у Літву, 1 — у Польшчу) і 30 красавіка для мяжы Беларусі і Латвіі (123 спробы).

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: