Палітвязень Мікалай Віткоўскі з Нароўлі прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі за “дзяржздраду”

8 траўня, Позірк. Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме прыгаварыў 58-гадовага палітвязня з Нароўлі (Гомельская вобласць) Мікалая Віткоўскага да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамляе “Гомельская Вясна”.
Сутнасць абвінавачвання невядомая.
Мікалай Віткоўскі — грамадскі актывіст, член ліквідаванай уладамі партыі “Народная грамада”. У верасні мінулага года ён знік з дому ў Нароўлі, і толькі ў лістападзе стала вядома, што яго ўтрымліваюць у турме № 4 у Магілёве.
Раней яго шмат разоў затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных справах.
17 снежня 2025 года Віткоўскі прызнаны палітычным зняволеным. Праваабаронцы адзначалі, што ён быў асуджаны “з грубымі парушэннямі права на справядлівы суд”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ў Беларусі было звольнена на 0,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Віцебску і Магілёве пабітыя тэмпературныя рэкорды амаль 60-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



