29 беларускіх кампаній ажыццяўляюць ваенныя пастаўкі ў РФ і не знаходзяцца пад санкцыямі — БРЦ

8 траўня, Позірк. Чарговыя звесткі аб кампаніях, якія ажыццяўляюць ваенныя пастаўкі ў Расію, апублікаваў 8 траўня Беларускі расследвальніцкі цэнтр (БРЦ).
Гаворка пра пастаўкі ў РФ шасі, оптыкі, электронікі і камплектуючых для ваеннай тэхнікі.
Адзначаецца, што расследаванне падрыхтаванае ў супрацоўніцтве з украінскім выданнем “Слідство.Інфо” пры падтрымцы хакерскай групы “Кіберпартызаны“ і ініцыятывы “Рабочы Рух”.
У прыватнасці, “ад крыніцы ў лагістычнай сферы” БРЦ атрымаў даныя аб пастаўках ад 58 беларускіх прадпрыемстваў 41 расійскаму вытворцу ўзбраення.
Сцвярджаецца, што з лютага 2022 года да жніўня 2025-га аб’ём гэтых адгрузак склаў як мінімум 1,2 млрд долараў, пры гэтым да 2024 года ён павялічыўся ўдвая ў параўнанні з 2022-м.
Пры гэтым, акрамя ўжо вядомых ваенных падрадчыкаў, БРЦ выявіў 29 кампаній, якія дагэтуль не знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі, хоць такія пастаўкі “наўпрост дапамагаюць Расіі працягваць атакі на Украіну“.
Прыводзяцца даныя па канкрэтных ваенных пастаўках асобных беларускіх прадпрыемстваў у адрас расійскіх партнёраў.
Адзначаецца, што Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны ў адказе на запыт БРЦ ацаніла залежнасць Расіі ад беларускіх оптыка-электронных сістэм, прыцэлаў і блокаў навядзення амаль на 85%, колавых шасі для ракетных комплексаў і цяжкай тэхнікі — на 90%, транспартна-пускавых і транспартна-зараджальных агрэгатаў — на 80%, электронных кампанентаў і мікрасхем — на 20%, прыбораў, падшыпнікаў, дысплеяў і іншай камплектуючай прадукцыі падвойнага або ваеннага прызначэння — на 60%.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі прадаставіў арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а затым цягам многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Расследвальнікі неаднаразова прадстаўлялі звесткі, якія сведчаць пра тое, што многія беларускія прадпрыемствы актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ў Беларусі было звольнена на 0,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Віцебску і Магілёве пабітыя тэмпературныя рэкорды амаль 60-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



