18 мігрантаў пранікла ў Літву з Беларусі праз падземны тунэль

8 траўня, Позірк. Аб затрыманні 18 нелегальных мігрантаў паведаміла 8 траўня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
Адзначаецца, што замежнікі праніклі ў краіну праз тунэль, выкапаны на мяжы пад загародай у Варэнскім раёне.
“Усе гэтыя мужчыны, якія прадставіліся грамадзянамі Афганістана і Шры-Ланкі, былі вернутыя ў Беларусь”, — гаворыцца ў паведамленні.
Удакладняецца, што мігранты былі выяўленыя з дапамогай сістэмы відэаназірання. Іх затрымалі ў лесе памежнікі, “уключаючы кінолагаў з сабакамі”.
Таксама гаворыцца пра затрыманне двух грамадзян Украіны, іх падазраюць у намеры “забраць семярых імігрантаў, якія незаконна трапілі ў Літву“.
Украінцы 41 і 33 гадоў перасоўваліся на аўтамабілі “Аўдзі А6”, у Літве знаходзяцца легальна, адзначае САДМ. У дачыненні да іх распачатае дасудовае расследаванне. “Закон прадугледжвае штраф або пазбаўленне волі на тэрмін да 8 гадоў за падобнае крымінальнае злачынства”, — падкрэслівае памежная служба.
Звяртаецца ўвага, што гэта другі выпадак у 2026 годзе, калі мігранты спрабавалі пранікнуць у Літву праз тунэлі. Папярэдні раз гэта здарылася 6 красавіка.
“Падобныя тунэлі рыюцца, і мігранты спрабуюць прапаўзці па іх у Літву відавочна не без ведама беларускіх службовых асоб”, — адзначае САДМ.
Паводле звестак ведамства, з пачатку 2026 года ў Літву з Беларусі спрабаваў трапіць 731 мігрант, у Польшчу — 146, у Латвію — 2.475.
Гл. таксама:
Нелегальныя мігранты больш за 40 дзён запар спрабуюць трапіць з Беларусі ў Латвію
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


