У дачыненні да 72-гадовай жыхаркі Мінска распачатая крымінальная справа за крадзеж — не вярнула ўладальніцы забытую на прыпынку сумку

28 лістапада, Позірк. 72-гадовую жанчыну затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска, паведаміла 28 лістапада прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле інфармацыі ведамства, калі жыхарка сталіцы вярталася дадому з рынку “Ждановічы”, яна “заўважыла, як іншая жанчына села ў аўтобус і забыла на прыпынку грамадскага транспарту сваю жаночую сумку”.
“Замест таго каб паклікаць гаспадыню рэчы або звярнуцца ў міліцыю, жанчына прысунула чужую сумку бліжэй, а пасля забрала яе дадому, — гаворыцца ў паведамленні. — Змесціва сумкі, у тым ліку гаманец, парасон, нататнік і дакументы, фігурантка пакінула ў сябе, а 100 рублёў не паспела выдаткаваць, бо была затрыманая. Дзякуючы своечасоваму звароту ў міліцыю маёмасць забраная і будзе вернутая гаспадыні”.
Адзначаецца, што ў дачыненні да затрыманай, якая раней “у поле зроку міліцыі не трапляла”, распачатая крымінальная справа за крадзеж.
“Завалоданне чужой рэччу, якую гаспадар забыў або часова пакінуў без нагляду, трактуецца законам як крадзеж і цягне за сабой адказнасць. За крадзеж пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі”, — нагадала міліцыя.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМалдова пакуль не плануе ўводзіць візы для беларусаў — офіс Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйная служба Грузіі затрымала 59 замежнікаў, што нелегальна знаходзіліся ў краіне, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–27 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


