Мінск 15:14

У Мінску, Віцебску і Магілёве пабітыя тэмпературныя рэкорды амаль 60-гадовай даўніны

Ілюстрацыя: "Позірк"

траўняПозірк. Пяты дзень на метэастанцыях Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета.

7 траўня ў Мінску і двух абласных цэнтрах перакрытыя максімумы, якія трымаліся з 1968 года. У сталіцы паветра прагрэлася да 26,2 градуса (ранейшы экстрэмум — 25,7), у Віцебску — да 26,5 (26,2), Магілёве — да 28,4 (27,8).

Таксама 58 гадоў было перапісаным рэкордам у Васілевічах (29,1 супраць 27,6), Жлобіне (29,1 супраць 27,9) і Горках (26,2 супраць 25,4).

Найгарачэй мінулым днём было ў Гомелі — 29,2. Ранейшы лакальны экстрэмум быў зарэгістраваны ў 2010 годзе (26,9).

Абсалютны рэкорд дня для ўсёй тэрыторыі краіны выстаяў (30,6 градуса ў 1969 годзе ў Жыткавічах).

Агулам 7 траўня адзначаны 21 лакальны тэмпературны рэкорд, за пяць дзён — 78, а таксама адзін абсалютны (6 траўня).

Больш падрабязнасцяў даступна палпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: