Мінск 14:50

У спіс “экстрэмістаў” дададзена 25 чалавек, уключаючы двух палітвязняў

Фота: pixabay.com

8 траўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 8 траўня дадало яшчэ 25 чалавек у “спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці“. Цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.603 пазіцыі.

12 чалавек уключана ў спіс з пазнакай “адбывае пакаранне“. Двое з іх прызнаныя палітвязнямі. Гэта асуджаныя па “справе Беларускага Гаюна” Цімафей Пугачоў (3 гады пазбаўлення волі, арт. 3614 Крымінальнага кодэкса) і пенсіянерка Таццяна Стасева (тэрмін невядомы, арт. 361 і 3614 КК).

Таксама з пазнакай “адбывае пакаранне“ спіс папоўнілі асуджаныя паводле арт. 3614 Вікторыя Паташкіна, Дар’я Калінава, Павел Чарняк, Аляксей Кудзін і Аляксей Кахановіч; паводле арт. 1301 і 3611 — Ілля Сіланцьеў і Кірыл Лялюйка; паводле арт. 3614, 130 і 368 — Іван Кавальчук; паводле арт. 3614, 368 і 3691 — Ілля Карпаў; паводле арт. 285, 2903, 2904 і 3613 — Аляксандр Рудчык.

13 чалавек унесена ў спіс з пазнакай “судзімасць не пагашаная“, што, як правіла, сведчыць аб вынясенні не звязанага з пазбаўленнем волі прысуду. Уладзімір Падабед асуджаны паводле арт. 361 і 3614, Яўген Кіслоў, Таццяна Жураўлёва, Дзяніс Роўскі, Алена Кавалеўская, Аляксей Кулажын, Павел Драбышэўскі, Уладзімір Агеявец, Сяргей Грыша, Уладзімір Рымша, Ігар Мальцаў, Іван Клішын і Кірыл Кірыенка — паводле арт. 3614.

Даведка “Позірку”:

арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;

арт. 1301 — рэабілітацыя нацызму;

арт. 285 — стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй;

арт. 2903 — праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці;

арт. 2904 — стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці альбо ўдзел у ёй;

арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) , іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;

арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;

арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;

арт. 368 — абраза прэзідэнта, у тым ліку які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў;

арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.

Падзяліцца: