Мінск 15:30

Беларус не змог вывезці з Расіі набытых на рынку сутачных птушанят

Фота: Рассельгаснагляд

8 траўня, Позірк. Аб затрыманні 6 траўня беларускай аўтамашыны, у якой перавозіліся па-за пунктамі кантролю каля 300 сутачных птушанят розных відаў сельскагаспадарчай птушкі, паведамляе Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).

Паводле звестак ведамства, пры праверцы высветлілася, што птушаняты “былі закупленыя на рынку горада Пачэпа (Бранская вобласць) і перавозіліся ў Беларусь без неабходных ветэрынарных суправаджальных дакументаў“.

Кіроўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, аўтамабіль “вернуты да месца адгрузкі для ветэрынарнага кантролю птушак і афармлення дакументаў“, гаворыцца ў паведамленні.

Падзяліцца: