BySol абвясціў збор для дзяцей палітвязняў

5 траўня, Позірк. Пра пачатак збору сродкаў для дзяцей палітвязняў паведаміў 5 траўня фонд салідарнасці BySol.
Збор прымеркаваны да Дня абароны дзяцей і пачатку летніх канікул.
Плануецца, што памер дапамогі для кожнага дзіцяці складзе 100 еўра. Заяўленая сума збору складае 10 тыс. еўра.
Падаць заяўку на атрыманне дапамогі могуць: сем’і палітвязняў з дзецьмі, у якіх адзін з бацькоў або абодва знаходзяцца ў зняволенні не менш за тры месяцы альбо прысуджаныя да абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ або без накіравання; былыя палітвязні з дзецьмі, якія вызваліліся пасля 1 студзеня 2024 года; бацькі, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ і пры гэтым маюць інваліднасць, альбо якія з’яўляюцца пенсіянерамі, альбо выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.
Заяўкі на атрыманне дапамогі прымаюцца да 31 траўня ўключна.
BySol штогод аб’яўляе зборы для дзяцей палітвязняў перад летнімі канікуламі, пачаткам навучальнага года і напярэдадні навагодніх святаў.
Летась перад летнімі канікуламі фонду ўдалося сабраць сродкі для 252 дзяцей.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЗа пяць дзён чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 470 спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



