Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены на 8 чэрвеня ва ўсіх абласцях, акрамя Брэсцкай і Гродзенскай
7 чэрвеня, Позірк. У Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях на 8 чэрвеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз неспрыяльныя з’явы надвор’я, вынікае з інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У гэтых рэгіёнах чакаецца тэмпература ад 11 (уначы) да 29 градусаў цяпла.
Белгідрамет прагназуе навальніцы, моцныя дажджы, узмацненне ветру парывамі 15–20 м/с.
МНС папярэджвае аб магчымых наступствах: пашкоджанні і абрыве ліній сувязі і электраперадач, парушэнні электразабеспячэння, пашкоджанні і абвальванні слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенні дрэў і інш.
Ведамства традыцыйна рэкамендавала грамадзянам і арганізацыям прыняць меры асцярожнасці ў сувязі з непагаддзю.
Гл. таксама:
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЗа пяць дзён чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 470 спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



