Кіраўнік МЗС Украіны асудзіў удар РФ па сховішчы адпрацаванага паліва ў раёне Чарнобыльскай АЭС

7 чэрвеня, Позірк. Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга “рашуча асудзіў расійскі ўдар па цэнтралізаваным сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва ў Чарнобыльскай зоне”, паведамляе прэс-служба ўкраінскага знешнепалітычнага ведамства.
“Расія не ўпершыню ставіць пад пагрозу ўкраінскія ядзерныя аб’екты. Расійскі ядзерны шантаж і грэбаванне прынцыпамі ядзернай бяспекі з’яўляюцца сістэмнымі, наўмыснымі і непрымальнымі. Такія дзеянні заслугоўваюць рашучага асуджэння ва ўсім свеце і ўзмацнення ціску на агрэсара”, — заявіў Сібіга.
Пра атаку “варожага беспілотніка” па сховішчы паведаміла ўкраінская дзяржкампанія “Энергаатам”.
Удар, як адзначаецца, быў нанесены 7 чэрвеня ў 2:10. У выніку быў часткова разбураны будынак прыёмкі кантэйнераў. Падкрэсліваецца, што “адпрацаванае ядзернае паліва ў ім не захоўвалася”.
“Ачаг узгарання плошчай 40 кв. м аператыўна лакалізаваны і цалкам ліквідаваны. Пацярпелых сярод персаналу няма. Радыяцыйны стан на пляцоўцы сховішча застаецца ў межах нормы”, — гаворыцца ў паведамленні.
26 красавіка 1986 года ў 1:23 адбылася найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа — аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Нягледзячы на тое, што атамная станцыя размешчаная ва Украіне, больш за 70% усіх радыенуклідаў, якія выпалі ў выніку разбурэння рэактара, асела ў Беларусі.
Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЗа пяць дзён чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 470 спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



