Мінск 22:31

Два чалавекі патанулі за суткі ў Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: ТРВОД

7 чэрвеня, Позірк. Два чалавекі патанулі за мінулыя суткі ў Беларусі, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Мужчына 1967 года нараджэння патануў у рацэ Млынок у аграгарадку Даманава Івацэвіцкага раёна (Брэсцкая вобласць).

У рацэ Сула каля вёскі Дудкі Стаўбцоўскага раёна (Мінская вобласць) знойдзена цела жанчыны 2003 г.н.

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ТРВОД), у 2025 годзе зарэгістраваныя 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).

Ад утаплення загінула 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).

Падзяліцца: