66-гадовы жыхар Хоцімска прыцягнуты да адказнасці за п’яную язду на ровары — у яго зафіксавана 2,6 праміле

7 чэрвеня, Позірк. Аб спыненні ў Хоцімску “паездкі нецвярозага карыстальніка сродку персанальнай мабільнасці” паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.
“Днямі на лінію 102 паступіла паведамленне аб тым, што мужчына ў стане алкагольнага ап’янення кіруе электрароварам”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што інспектары Дзяржаўтаінспекцыі Касцюковіцкага РАУС, якія прыбылі на месца, “спынілі 66-гадовага мясцовага жыхара, які рухаўся па праезнай частцы”.
Агляд “паказаў наяўнасць 2,6 праміле этылавага спірту ў выдыханым паветры”, паведамляе УУС.
Мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
“Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае: кіраванне любым транспартным сродкам, уключаючы сродкі персанальнай мабільнасці, у нецвярозым выглядзе смяротна небяспечная. Алкаголь і дарога несумяшчальныя, а бестурботнасць аднаго чалавека стварае пагрозу для жыцця і здароўя ўсіх удзельнікаў руху”, — заявілі ва УУС.
2,6 праміле адпавядае моцнай ступені алкагольнага ап’янення.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЗа пяць дзён чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 470 спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



