Грамадзянін Партугаліі прывёз у Беларусь цыгарэты з гашышам і марыхуанай — распачатая крымінальная справа

6 чэрвеня, Позірк. У Беларусі затрыманы 37-гадовы грамадзянін Партугаліі, які правёз праз мяжу наркатычныя сродкі, паведаміла 6 чэрвеня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына прыбыў у пункт пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль) у якасці пасажыра рэйсавага аўтобуса.
“Для перасячэння мяжы грамадзянін абраў зялёны калідор, заявіўшы, што ніякіх забароненых або абмежаваных для перамяшчэння тавараў пры сабе не мае, — гаворыцца ў паведамленні. — Службовы сабака паказаў на замежніка ў зале мытнага афармлення. І нават пасля гэтага мужчына на прамое пытанне мытніка пра наяўнасць забароненых рэчываў зноў адказаў адмоўна”.
Пры надглядзе ў заплечніку і валізе замежніка былі знойдзеныя “два распачатыя пачакі цыгарэт з рэчывам падазронага паходжання”. “Згодна з заключэннем экспертаў з 40 накіраваных на даследаванне цыгарэт у 20 выяўлены гашыш (смала канапель. — “Позірк“.), яшчэ ў двух — марыхуана (высушаныя часткі канапель. — “Позірк“.), — заявіў ДМК.
Грамадзянін Партугаліі ўзяты пад варту. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза і (або) дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў ці аналагаў).
Ведамства заявіла, што мужчыну пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Разам з тым, згодна з актуальнай рэдакцыяй Крымінальнага кодэкса, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, пакаранне ў адпаведнасці з гэтай часткай артыкула — да 4 гадоў абмежавання волі або 3–7 гадоў пазбаўлення волі, са штрафам ці без яго.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4–5 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Больш беларусаў павінна вучыцца ў Еўропе, адчуць еўрапейскі лад жыцця (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



