Ціханоўская падзякавала Швецыі за падтрымку беларусаў, якія працягваюць барацьбу за свабоду і дэмакратыю

6 чэрвеня, Позірк. “Самыя цёплыя зычэнні” накіравала народу Швецыі, якая 6 чэрвеня святкуе Нацыянальны дзень, беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Ваша нязменная падтрымка вельмі шмат значыць для беларусаў, бо мы працягваем нашу мірную барацьбу за свабодную і дэмакратычную Беларусь. Дзякуй, што вы з намі”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Ціханоўская неаднаразова наведвала Швецыю, у апошні раз — 11–12 траўня 2026 года. Дэмлідар узяла ўдзел у некалькіх канферэнцыях, правяла сустрэчы з прадстаўнікамі шведскага ўрада ды інш.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы шведаў з Нацыянальным днём, заявіў пра гатоўнасць аднавіць “узаемапаважлівы і раўнапраўны дыялог дзеля прагрэсу і дабрабыту” абедзвюх дзяржаў і народаў, а таксама “ўмацавання бяспекі ў рэгіёне”.
Швецыя як частка Еўрапейскага саюза не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. Еўрасаюз увёў у дачыненні да прадстаўнікоў яго рэжыму санкцыі.
У сваю чаргу ўрад Беларусі ўвесну 2022 года зацвердзіў пералік “замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, у які ўваходзяць усе краіны ЕС.
Стакгольм падтрымлівае беларускіх палітвязняў, у тым ліку праз удзел у фармаванні Міжнароднага гуманітарнага фонду.
Напрыканцы красавіка 2026 года міністры замежных спраў Паўночна-Балтыйскай васьмёркі (NB8; Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя і Эстонія) выступілі з сумеснай заявай, у якой падкрэслілі, што іх дзяржавы не будуць пераглядаць стасункі з Беларуссю, пакуль яна “застаецца саўдзельніцай вайны” Расіі супраць Украіны, “працягвае ўнутраныя рэпрэсіі” і “гібрыдную дзейнасць супраць сваіх суседзяў”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4–5 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Больш беларусаў павінна вучыцца ў Еўропе, адчуць еўрапейскі лад жыцця (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



