Тры чалавекі сталі ахвярамі агню за мінулыя суткі (дапоўнена)
Дададзеныя абзацы 3–5.
7 чэрвеня, Позірк. Тры чалавекі сталі ахвярамі агню за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 6 чэрвеня да 6:00 7 чэрвеня), сведчаць даныя аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Смерць людзей зафіксаваная ў Магілёўскай вобласці — у Бабруйскім, Асіповіцкім і Чэрыкаўскім раёнах.
У зводцы МНС паведамляецца, што на пажары ў кватэры на другім паверсе двухпавярховага шасцікватэрнага жылога дома ў аграгарадку Майскі Чэрыкаўскага раёна загінуў гаспадар 1965 года нараджэння, пенсіянер.
У вёсцы Акцябр Бабруйскага раёна загарэўся жылы дом — загінула яго гаспадыня 1983 г.н.
Ва ўстанове аховы здароўя ад апёкаў, атрыманых 5 чэрвеня, памёр жыхар вёскі Птушычы Асіповіцкага раёна. Мужчына 1942 г.н. пацярпеў у выніку загарання адзення праз успышку пароў лёгкаўзгаральнай вадкасці пры рамонце мотаблока.
Паводле даных МНС, усяго з пачатку года ў Беларусі здарылася 3.579 пажараў (годам раней — 3.151, +13,6%), у тым ліку 17 — за мінулыя суткі. Загінула 305 чалавек (289, +5,5%).
МНС рэгулярна карэктуе статыстыку па смерцях у бок змяншэння. Раней міністэрства тлумачыла перыядычнае заніжэнне даных тым, што часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца — смерць наступіла не праз пажар. Наадварот, як заяўляла ведамства, узгаранне часам можа ўзнікнуць пасля смерці чалавека.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЗа пяць дзён чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 470 спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



