Мінск 16:48

Долар, еўра і юань падаражэлі на першых травеньскіх таргах

Ілюстрацыйнае фота: JustStartInvesting / unsplash.com

4 траўня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 4 траўня 2026 года — першых у гэтым месяцы і пасля доўгіх выходных.

Курс долара вырас да 2,8315 рубля (+0,17%; +0,0048), еўра — да 3,3015 (+0,41%; +0,0135), юаня — да 4,1673 за 10 (+0,70%; +0,0289).

Каціроўка расійскага рубля знізілася да 3,7694 за 100 (-0,11%; -0,0043).

На мінулым — скарочаным — працоўным тыдні (27–30 красавіка) курс долара вырас на 0,27% (з 2,8192 да 2,8267), еўра — на 0,45% (з 3,2734 да 3,288), расійскага рубля — на 0,53% (з 3,7538 да 3,7737 за 100); юаня — знізіўся на 0,04% (з 4,1401 да 4,1384 за 10).

За чатыры месяцы 2026 года Беларусь заняла чацвёртае месца паводле зніжэння афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 2,75% (з 2,9027 да 2,8230 рубля), сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

У першай тройцы Казахстан — 8,18%, Расія — 4,28% і Арменія — 2,77%. За Беларуссю ідзе Узбекістан са зніжэннем курсу на 0,42% і Грузія — на 0,12%.

Долар падаражэў у Кыргызстане — на 0,01%; Латвіі, Літве, Эстоніі — на 0,41%, Таджыкістане — на 1,63%, Малдове — на 2,88% і Украіне — на 4,00%.

Падзяліцца: