Мытня спыніла ўвоз з РФ партыі імпартных тавараў амаль на 200 тыс. долараў

22 красавіка, Позірк. Аб спыненні спробы незаконнага ўвозу з Расіі “камерцыйнай партыі тавараў замежнай вытворчасці агульным коштам больш за 550 тыс. рублёў“ (195,7 тыс. долараў) паведаміла 22 красавіка прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК).
Адзначаецца, што 12,5 тыс. адзінак тавараў перавозілася ў грузавым аўтамабілі “Фольксваген“, спыненым гомельскімі мытнікамі на беларуска-расійскім участку мяжы.
У кіроўцы, грамадзяніна Беларусі, не аказалася неабходных суправаджальных дакументаў.
У дачыненні да перавозчыка складзены адміністрацыйны пратакол паводле арт. 13.12 КаАП (парушэнне парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспарціроўкі, водпуску і рэалізацыі тавараў).
“Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф у памеры да 50% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння. У дадзеным выпадку ён складзе да 280 тыс. рублёў (99,6 тыс. долараў)“, — гаворыцца ў паведамленні.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём платных паслуг на душу насельніцтва павялічыўся ў 2,3 раза — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале толькі ў Брэсцкай вобласці і Мінску адзначаная дадатная дынаміка ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 3,7% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ першым квартале для шматдзетных пабудавана на 43,8% менш кв. м жылля, чым за той жа леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

