У Мінску праходзіць ананімнае экспрэс-тэставанне на ВІЧ і вірусныя гепатыты

22 красавіка, Позірк. У Мінску 22 красавіка — 29 траўня праходзіць ананімнае экспрэс-тэставанне на вірус імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ), а таксама вірусныя гепатыты В і С, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Забор крыві праводзіцца ў працоўныя дні з 10:00 да 13:00 у працэдурным кабінеце аддзела прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і парэнтэральных вірусных гепатытаў (Мінск, вул. К. Цэткін, 4). Вынік тэсту робіцца вядомы прыкладна праз 20 хвілін. У перыяд чакання спецыялісты кансультуюць па прафілактыцы захворванняў.
Паводле даных цэнтра, захваральнасць на ВІЧ у Беларусі ў 2025-м зменшылася на 11,19% у параўнанні з папярэднім годам. За мінулы год зарэгістравана 1.088 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі (у 2024-м — 1.228). Захваральнасць знізілася з 13,4 новага выпадку на 100 тыс. насельніцтва ў 2024 годзе да 11,9 у 2025 годзе.
Летась найбольш высокі паказчык захваральнасці на ВІЧ-інфекцыю на 100 тыс. насельніцтва быў у Гомельскай вобласці (21,4). За ёй ішла Магілёўская вобласць (13,4) і Мінск (12,6). Ніжэйшыя за сярэдні ўзровень паказчыкі былі ў Мінскай (10,3), Гродзенскай (9,1), Віцебскай (7,8) і Брэсцкай (7,6) абласцях.
Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, з 1996 года на сярэдзіну 2025-га выяўлена больш за 40.000 пацыентаў, інфікаваных гепатытам С. Паводле разліковых ацэнак магчымая распаўсюджанасць гэтага захворвання складае да 1,2% колькасці насельніцтва Беларусі.
У 2024 годзе Мінздароўя паведамляла, што кожны год рэгіструецца каля 5 тыс. новых выпадкаў інфікавання віруснымі гепатытамі, з якіх на долю гепатыту С прыпадае 75%.
Каля 40% хворых заражаецца гепатытам палавым шляхам перадачы інфекцыі. Каля 30% выпадкаў інфікавання звязана з працэдурамі манікюру, татуажу ў хатніх умовах, каля 10% — з ужываннем ін’екцыйных наркотыкаў разам з іншымі людзьмі.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 22 красавіка — 6 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС зафіксавалі 2,2 тыс. спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, дзве траціны прыпалі на ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць асуджаных за нарказлачынствы павялічылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


