Мінск 12:31

У Цярэспалі затрыманая грамадзянка Беларусі, якая выязджала з Польшчы на аўтамабілі з перабітым ідэнтыфікацыйным кодам

Фота: strazgraniczna.pl

21 красавіка, Позірк. 44-гадовая грамадзянка Беларусі затрыманая ў пункце пропуску Цярэспаль на польска-беларускай мяжы за спробу выехаць з Польшчы на аўтамабілі з перабітым ідэнтыфікацыйным нумарам (17-значны ўнікальны VIN-код).

Кіроўца прыбыла на мяжу на аўтамабілі “Пежо“ 2021 года выпуску коштам 40 тыс. злотых (11,1 тыс. долараў ЗША).

Машына канфіскаваная. Паліцыя Цярэспаля вядзе расследаванне.

Польская памежная ахова адзначае, што з пачатку 2026 года яе Надбужанскі аддзел, у зону адказнасці якога ўваходзіць пункт пропуску Цярэспаль (на беларускім баку Брэст), канфіскаваў 44 аўтамабілі агульным коштам 5 млн злотых (1,4 млн долараў ЗША).

Падзяліцца: