Лукашэнка назваў Беларусь суверэннай, “наколькі магчыма”, дзяржавай

20 красавіка, Позірк. На ўдушэнне Еўрапейскім саюзам паскардзіўся Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю прапагандысцкаму тэлеканалу RT (раней Russia Today), якое ўзяў у яго супрацоўнік амерыкана-кубінскага паходжання Рык Санчас.
“Яны ўвесь час мяне душылі. Яны мяне куды толькі ні прышпільвалі: і да Расіі, і да Кітаю, цяпер да Злучаных Штатаў Амерыкі, яшчэ да кагосьці“, — сказаў Лукашэнка.
“Ды не, — завочна запярэчыў ён. — Мы тут як невялікая па мерках Расіі ці Амерыкі, або Кітая сучасная, суверэнная, наколькі магчыма, незалежная дзяржава. Мы тут, у цэнтры Еўропы”.
“Сябраваць трэба з тымі і сябраваць, магчыма, толькі з тымі, хто з табой хоча сябраваць. Ну якое ў мяне можа быць сяброўства з [Кірам] Стармерам (прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. — “Позірк“.) або з [Джо] Байдэнам (былы прэзідэнт ЗША. — “Позірк”.), якое ў мяне магла быць з ім сяброўства, калі ён супраць мяне ўводзіў санкцыі, а еўрапейцы мне накідвалі пятлю на шыю, каб мяне павесіць? <…> З Пуціным мы сябруем. Нават больш чым сябруем. Мы з ім размаўляем, як браты. Ён хоча бачыць мяне і сябраваць са мной. Я з задавальненнем сябрую з Пуціным. Тое ж самае з [старшынёй КНР] Сі Цзіньпінам: у нас устанавілася добрая практыка штогод, як кітайцы гэта назвалі, праводзіць сямейныя сустрэчы. Вось у бліжэйшы час мы з ім сустрэнемся ў сямейнай абстаноўцы. Я са сваім малодшым сынам, які скончыў Пекінскі універсітэт, прыязджаю да яго ў сям’ю. Мы сябруем, маем стасункі”, — заявіў Лукашэнка.
“Кім [Чэн Ын] у Паўночнай Карэі, — працягнуў тэму прамоўца. — Ну, вы яго дэманізавалі. Выдатны, разумны, адукаваны чалавек. Ён змагаецца за свае інтарэсы, за інтарэсы сваёй краіны. Ён нікому не перашкаджае жыць. Гэта вы яго спрабуеце знішчыць. Ён дужы мужык, ён спрабуе абараніцца як можа, як ён гэта разумее. Ён гатовы мець са мной добрыя адносіны, сяброўскія адносіны. Я не супраць. Вось з такімі людзьмі сябраваць можна не таму, што яны ворагі Амерыкі, а таму што яны таксама з табой хочуць сябраваць“.
Як заявіў Лукашэнка, калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп гатовы выбудоўваць з ім або па лініі Беларусь — Амерыка сяброўскія стасункі, “мы для гэтага адкрытыя, і мы гэтага хочам“.
На думку палітыка, некаторыя суседзі “былі б радыя“, каб ён “з’ехаў са шпулек”. “Гэта было б для іх падставай заявіць беларускаму народу: вось глядзіце, монстар у вас, давайце разам супраць яго змагацца. Гэта была [б] добрая падстава і прычына, справядлівая прычына барацьбы супраць мяне знешніх маіх ворагаў і праціўнікаў. Я гэта добра разумею. Я гэты ўрок засвоіў”, — заявіў суразмоўца Санчаса.
Лукашэнка ў чарговы раз падкрэсліў, што яго галоўная задача — “захаваць гэты кавалак зямлі, на якой будуць жыць не толькі мы, але і нашы дзеці“. На думку палітыка, ніхто не можа яго папракнуць у тым, што ён “узяў чужое“.
“На сённяшні дзень у мяне ўсё ёсць. Я прэзідэнт. Мой народ, мая дзяржава клапоціцца аб тым, каб я быў у бяспецы, каб я ажыццяўляў сваю прэзідэнцкую дзейнасць. Мне нічога не трэба. А я, як кажуць, не прызвычаіўся да гэтага багацця. Для мяне гэта не галоўнае, як бы мяне там ні крытыкавалі. <…> Я не прызвычаіўся да гэтага раскошнага жыцця“, — сказаў Лукашэнка.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за апошні год сутачную колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



