Чатыры чалавекі сталі ахвярамі агню за суткі, МНС зноў занізіла паказчыкі агульнай смяротнасці на пажарах (дапоўнена)

19 красавіка, Позірк. Чатыры чалавекі сталі ахвярамі агню за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 18 красавіка да 6:00 19 красавіка), сведчаць даныя аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Тры чалавекі загінулі на пажары ў Лідскім раёне (Гродзенская вобласць), смерць аднаго чалавека зафіксаваная ў Магілёве.
Паводле даных МНС, усяго з пачатку года ў Беларусі здарылася 2.713 пажараў (годам раней — 2.288, +18,6%), у тым ліку 37 — за мінулыя суткі. Загінулі 262 чалавекі (218, +20,2%).
Адметна, што чатыры смерці за мінулыя суткі не адбіліся на агульнай статыстыцы МНС у параўнанні са звесткамі за 17 красавіка. Тады і цяпер у зводнай табліцы ведамства была ўказана адна і тая ж колькасць загінулых ад агню — 262.
МНС рэгулярна карэктуе статыстыку па смерцях у бок змяншэння. Раней міністэрства тлумачыла перыядычнае заніжэнне даных тым, што часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца — смерць наступіла не праз пажар. Наадварот, як заяўляла ведамства, узгаранне часам можа ўзнікнуць пасля смерці чалавека.
Дапаўненне.
Падрабязнасці пажару ў Лідскім раёне паведаміў Следчы камітэт.
Узгаранне здарылася ў кватэры ў раённым цэнтры, загінулі трое мужчын — 66-гадовы гаспадар жылля і “яго госці” 39 і 56 гадоў, адзначае СК. Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Паведамленне аб пажары паступіла напярэдадні каля 23:00 гадзін.
“Суседзі растлумачылі следчаму, што напярэдадні ўладальнік дома запрасіў двух сваіх знаёмых, з якімі ён распіваў спіртное”, — гаворыцца ў паведамленні.
СК праводзіць праверку па факце пажару.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года беларусы атрымалі з-за мяжы ў 1,5 раза больш сродкаў, чым адправілі — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



