Мінск 11:22

У выніку маштабнай аперацыі ў Літве канфіскавана 40 тыс. пачкаў нелегальных цыгарэт, у тым ліку беларускіх

Фота: МУС Літвы

18 красавіка, Позірк. Маштабная аперацыя па спыненні незаконнага абароту падакцызных тавараў прайшла 11 красавіка па ўсёй Літве, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы.

Больш за 300 супрацоўнікаў паліцыі, Крымінальнай службы мытні, Службы расследавання фінансавых злачынстваў і Службы аховы дзяржаўнай мяжы скаардынавана правялі 265 праверак “на рынках і ў грамадскіх гандлёвых месцах, якія часцей за ўсё лічацца зонамі падвышанай рызыкі нелегальнага гандлю”.

“Вынята амаль 40 тыс. пачкаў нелегальных цыгарэт, выяўлены нелегальны алкаголь, лекавыя сродкі, наркатычныя рэчывы, падробленае адзенне з фірмовымі таварнымі знакамі, а таксама пнеўматычная зброя. Па выяўленых парушэннях распачатыя 104 адміністрацыйныя вытворчасці і чатыры дасудовыя расследаванні”, — гаворыцца ў паведамленні.

На фатаграфіі, апублікаванай МУС, бачна, што сярод вынятай тытунёвай прадукцыі былі ў тым ліку цыгарэты беларускай вытворчасці.

У Літве затрымана яшчэ двое мясцовых жыхароў, якія займаліся кантрабандай беларускіх цыгарэт

17 красавіка, Позірк. Аб затрыманні ў Шальчынінкскім раёне з доказамі злачынства двух мясцовых жыхароў, звязаных з кантрабандай, якая перапраўляецца з Беларусі з дапамогай паветраных шароў, паведаміла 17 красавіка Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) пры МУС Літвы. Адзначаецца, што памежнікі зладзілі …
Падзяліцца: