Лукашэнка лічыць, што Трамп “вельмі шмат зрабіў дрэннага“

17 красавіка, Позірк. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп “вельмі шмат зрабіў дрэннага, але і ён паказаў усяму свету сапраўдны твар Злучаных Штатаў Амерыкі і магчымасці Злучаных Штатаў Амерыкі“. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка ў інтэрв’ю амерыканска-кубінскаму журналісту Рыку Санчасу для падкантрольнага Расіі міжнароднага тэлеканала Russia Today.
Працягваючы думку, беларускі палітык заявіў, што “яны (магчымасці ЗША. — “Позірк“.) небязмежныя; гэтая сітуацыя можа прывесці да таго, што амерыканцы вымушаныя будуць лічыцца з інтарэсамі іншымі, а значыць, светлая будучыня не за гарамі“.
З улікам таго, што ЗША, паводле сцвярджэння Лукашэнкі, “супердзяржава, але не суперсіла“, ён заявіў, што “ў адсутнасці суперсілы ў ЗША змаглі пераканацца ўсе, уключаючы Кітай, які Штаты разглядаюць як свайго галоўнага ворага“. Лукашэнка параіў амерыканцам “не лезці ў Кітай”. Абгрунтаваў ён гэта тым, што ў Кітаі “такая моц“, якой ЗША рады ніколі не дадуць.
Прэс-служба Лукашэнкі адзначыла, што ён таксама папярэдзіў ЗША наконт магчымага супрацьстаяння з Расіяй: “Расія — велізарная тэрыторыя, там яны нічога не зробяць ракетамі. Ракеты хутчэй скончацца, чым тэрыторыя Расіі. Іран таксама гэта паказаў”.
Як адзначаў “Позірк“, Лукашэнка, крытыкуючы палітыку ЗША як такую, імкнецца пазбягаць прамой крытыкі Трампа, выказваецца пра яго ў асноўным у пазітыўным ключы.
Прэс-служба беларускага палітыка паведаміла, што ў цытуемым інтэрв’ю, урыўкі з якога яна выдае порцыямі, сярод іншага былі паднятыя тэмы падрыхтоўкі “вялікай угоды Беларусі і ЗША“ і “яе магчымыя ўмовы“, “асаблівага шляху ЗША да аднаўлення супрацоўніцтва з Расіяй — праз Беларусь“, а таксама “магчымасці сустрэчы“ Лукашэнкі і Трампа.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў у гадавым вымярэнні выраслі на 16,3% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні сельгасвытворчасць вырасла на 6,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



