У Еўропе захоўваецца верагоднасць развязвання агрэсіі ў класічнай форме — Хрэнін

17 красавіка, Позірк. Верагоднасць развязвання агрэсіі “ў класічнай форме пакуль што захоўваецца на еўрапейскім кантыненце”, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін на “другім этапе падвядзення вынікаў комплекснай праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл”, паведаміла 17 красавіка прэс-служба ваеннага ведамства.
Паводле яго слоў, праведзеныя ў рамках гэтай праверкі вучэнні “па абарончай тэматыцы” з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання сталі “пэўным зрэзам”, які дазволіў пабачыць узровень гатоўнасці вайскоўцаў да адбіцця вышэйзгаданай агрэсіі.
Адзначаецца, што атрыманыя вынікі і досвед “будуць пераведзеныя ў практычную плоскасць і паслужаць асновай для далейшага карэктавання спосабаў падрыхтоўкі да вядзення баявых дзеянняў у інтарэсах абароны” Беларусі.
“У Ваеннай дактрыне дакладна пазначана, што Узброеныя сілы маюць быць здольныя не толькі своечасова перавесціся ў гатоўнасць да адбіцця нападу на Рэспубліку Беларусь, але і выканаць усе задачы, якія стаяць перад намі, у любым з відаў ваенных канфліктаў”, — заявіў міністр.
Хрэнін падкрэсліў, што “сёння важна даць прынцыповую ацэнку дзеянням службовых асоб, усіх звёнаў кіравання, сфармуляваць праблематыку і намеціць шляхі далейшай падрыхтоўкі органаў кіравання і войскаў”.
З сярэдзіны студзеня па сярэдзіну сакавіка ў Беларусі на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі праводзілася раптоўная праверка боегатоўнасці ўсіх відаў і родаў УС — у абыход Міністэрства абароны. Па яе выніках ініцыятар заявіў 1 красавіка: “Я хачу, каб мае падначаленыя былі гатовыя ваяваць. Калі мы будзем гатовы ваяваць, нас будуць баяцца (гэта немалаважна) і сюды ніхто не палезе”.
Напрыканцы студзеня Мінабароны ініцыявала ўласную — “планавую” — комплексную праверку боегатоўнасці вайсковых часцей і падраздзяленняў.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Рэжым Лукашэнкі амаль няспынна праводзіць вучэнні сілавога блока, у тым ліку войска.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



