Прэтэнзіі да архітэктурнай студыі ZROBIM architects звязаныя з нявыплатай падаткаў і заробкамі “ў канвертах” — КДК

17 красавіка, Позірк. Прэтэнзіі да архітэктурнай студыі ZROBIM architects звязаныя з нявыплатай падаткаў і заробкамі “ў канвертах”, вынікае з паведамлення прэс-службы Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Адзначаецца, што “незаконную дзейнасць” ТАА “Арт-студыя “Зробім”, якая аказвае паслугі “па праектаванні і дызайне аб’ектаў нерухомасці <…> на тэрыторыі Беларусі <…> і замежных дзяржаў” выявіла і спыніла ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Мінску і Мінскай вобласці.
“Выяўлена, што на працягу 2022–2025 гадоў кампанія не ў поўным аб’ёме адлюстроўвала ва ўліку грашовыя сродкі, атрыманыя ад аказання паслуг у сферы праектавання і дызайну аб’ектаў нерухомасці, — сцвярджаецца ў паведамленні. — Агулам ад падаткаабкладання схавана больш за 15 млн рублёў. Гэтыя сродкі выкарыстоўваліся ўладальнікамі артстудыі на асабістыя мэты, у тым ліку набыццё дарагой нерухомасці ў Беларусі і за мяжой і люксавых аўтамабіляў”.
“Акрамя таго, частка ўтоенай выручкі выкарыстоўвалася для выплаты заробку “ў канвертах”. Выяўленыя факты выплаты “шэрага” заробку больш як 50 работнікам кампаніі. Агульны памер выплачанага заробку “ў канвертах” склаў звыш 12 млн рублёў”, — заявіў КДК.
Сцвярджаецца, што сума нанесенай дзяржаве шкоды, паводле папярэдняй ацэнкі, складае больш за 5 млн рублёў.
Ведамства паведаміла, што “па фактах ухілення ад выплаты падаткаў і невыканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў распачатыя крымінальныя справы”. Заяўлена, што “сузаснавальнік кампаніі супрацоўнічае са следствам і дае прызнальныя паказанні”.
У той жа час адзначаецца, што органы фінрасследаванняў працягваюць “праверачныя мерапрыемствы ў дачыненні да арганізацый, што працуюць у сферы праектавання і распрацоўкі дызайну для камерцыйнай і жылой нерухомасці”.
Раней СМІ паведамлялі, што ў мінскі офіс вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects 9 і 10 красавіка прыйшлі сілавікі. Было затрымана каля 50 супрацоўнікаў, большасць з іх пасля выйшла на волю. Вылучалася версія, што ўсе гэтыя дзеянні звязаныя з паведамленнямі заснавальніка кампаніі Андрэя Макоўскага ў сацсетках пра ліст, які прыйшоў з дзяржорганаў “з указаннем узяць у штат ідэолага”.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка



