Экс-кіраўніка прадпрыемства нафтахіміі і яшчэ траіх асоб будуць судзіць па справе аб крадзяжы больш за 660 тыс. еўра

17 красавіка, Позірк. Крымінальная справа ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара аднаго з прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу і яшчэ траіх асоб накіраваная ў Мінскі абласны суд для вызначэння падсуднасці (выбару суда, які непасрэдна разгледзіць справу), вынікае з паведамлення Генеральнай пракуратуры.
Фігурантам інкрымінавана ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай або ў асабліва буйным памеры). Санкцыя паводле гэтай часткі артыкула — пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў са штрафам і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Паводле матэрыялаў справы, экс-кіраўнік прадпрыемства і яго зяць “не пазней за снежань 2021 года дасягнулі злачыннай дамоўленасці пра крадзёж сродкаў кампаніі пад выглядам іх выкарыстання для аплаты тэхнікі і абсталявання”.
Пры гэтым, як адзначаецца, топ-менеджар даваў указанні падначаленым і падпісваў дакументы для набыцця тавараў паводле свядома завышанага кошту.
Зяць гендырэктара, “дзейнічаючы ўзгоднена з ім, уступіў у змову з іншым кіраўніком, які пагадзіўся забяспечыць сістэмныя пастаўкі тэхнікі і абсталявання праз замежныя і беларускую камерцыйныя арганізацыі, якія ён прадстаўляў”, і ўключаў у цану пастаўкі суму сродкаў, “прызначаную для крадзяжу, якая яму загадзя паведамлялася”.
Пасля паступлення на рахункі арганізацый грошы “з выдуманых падстаў” пералічваліся замежным суб’ектаў гаспадарання, не задзейнічаным у пастаўцы абсталявання.
Не пазней за травень 2022 года “ў змову быў уцягнуты чацвёрты абвінавачаны, які пагадзіўся ўдзельнічаць у супрацьпраўнай схеме” і заключаць фіктыўныя дагаворы для наступнага вываду грошай на рахункі іншых кампаній, пераводу іх у наяўныя і размеркавання “паміж удзельнікамі злачынства”.
Паводле інфармацыі Генпракуратуры, чацвёрты фігурант паведаміў двум абвінавачаным пра гатоўнасць забяспечваць пастаўкі абсталявання праз падкантрольныя яму беларускую і замежную камерцыйныя арганізацыі з уключэннем у цану пастаўкі сродкаў для выкрадання.
“Агульны намер, скіраваны на супрацьпраўнае завалоданне групай асоб з папярэдняй змовы грашыма прадпрыемства нафтахімічнага комплексу на агульную суму больш за 660 тыс. еўра, або каля 2,4 млн рублёў, рэалізаваны — на адрас курыраванага аграрнага прадпрыемства пастаўленыя сельскагаспадарчая тэхніка і абсталяванне”, — паведаміў наглядны орган.
Трое абвінавачаных пад вартай, чацвёрты — пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
У 2025 годзе да крымінальнай адказнасці за карупцыйныя злачынствы прыцягнута 750 службовых асоб, паведаміла на прэс-канферэнцыі 24 сакавіка ў Мінску старшы пракурор упраўлення Генеральнай пракуратуры па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Вольга Бахар.
У 2025 годзе за здзяйсненне злачынстваў карупцыйнай скіраванасці асуджана 657 асоб — на 7,3% менш, чым у 2024-м (709), сведчаць даныя Вярхоўнага суда.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



