Лукашэнка абвясціў прызыў афіцэраў запасу на ваенную службу

17 красавіка, Позірк. Указ “Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу” падпісаў 17 красавіка Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамляе яго прэс-служба, у 2026 годзе прадугледжваецца прызваць ва Узброеныя сілы і органы памежнай службы “мужчын ва ўзросце да 27 гадоў, з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве Узброеных сіл і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву“.
Падкрэсліваецца, што падобныя мерапрыемствы “праводзяцца ўзброенымі сіламі штогод на планавай аснове“.
Чакаецца, што рэалізацыя ўказа дасць магчымасць “павысіць узровень укамплектаванасці першасных воінскіх пасад афіцэрскага складу і забяспечыць падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву“.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Увесь гэты час улады практычна без перапынку праводзяць вучэнні сілавога блока, у якіх бяруць удзел у тым ліку і “запаснікі“.
9 красавіка, каментуючы камандна-штабныя вучэнні адной з брыгад Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання, намеснік міністра абароны Аляксандр Навуменка заявіў, што ў Беларусі рэалізуецца сістэма “папераджальнай падрыхтоўкі афіцэрскага складу, а таксама працягваецца падрыхтоўка асабовага складу, які прызываецца з запасу”.
2 лютага Мінабароны паведаміла, што ў рамках “нарошчвання мерапрыемстваў комплекснай праверкі баявой гатоўнасці“ Узброеных сіл прыведзеная ў “гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні“ адна з вайсковых частак Заходняга аператыўнага камандавання. Што гэта за частка, не ўдакладнялася.
4 лютага Міністэрства абароны паведамляла, што да праверкі боегатоўнасці прыцягнутыя афіцэры запасу.
Зыходзячы з наяўнага досведу і праблемных пытанняў, было прынята рашэнне аб папераджальным прызыве афіцэраў запасу і правядзенні з імі заняткаў, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін 13 лютага падчас дакладу Аляксандру Лукашэнку на 227-м агульнавайсковым палігоне (Барысаўскі раён Мінскай вобласці).
Для навучання асабістага складу і выканання задач быў здзейснены папераджальны прызыў 400 афіцэраў запасу, паведаміў военачальнік. На пытанне Лукашэнкі, ці ўсіх афіцэраў прызвалі “ці кагосьці не знайшлі“, Хрэнін адказаў, што апызвалі “ўсіх, усе 100%”.
“Менш было жадаючых выслізнуць, знайсці нейкую прычыну ныцця, нават ніякіх зваротаў не было“, — далажыў тады Хрэнін.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


