Два банкі, якія працуюць у Беларусі, паведамілі аб спыненні працы іх карт Mastercard у 31 краіне
17 красавіка, Позірк. “Альфа Банк“ і “Белгазпрамбанк” паведамілі, што з 21 красавіка іх карты аплатнай сістэмы Mastercard перастануць прымаць у 31 краіне Еўропы.
У спісе: Аўстрыя, Балгарыя, Бельгія, Венгрыя, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Мальта, Нарвегія, Нідэрланды, Партугалія, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швецыя, Эстонія.
Гэта азначае, што ў названых дзяржавах па картах Mastercard не атрымаецца зняць наяўныя грошы ў банкаматах, расплаціцца ў крамах і анлайн, у тым ліку пры аплаце пакупак на маркетплейсах, замове таксі або дастаўкі, а таксама адправіць пераводы з карты на карту праз лакальныя сервісы.
У Беларусі і не пералічаных вышэй краінах карты Mastercard, выпушчаныя гэтымі банкамі, працягваюць працаваць.
Раней два названых банка, а таксама “Белаграпрамбанк“ абвясцілі, што выпушчаныя імі карткі Visa не працуюць на тэрыторыі многіх еўрапейскіх краін.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



