Зяленскі заявіў пра актыўнасць беларускіх уладаў ля мяжы з Украінай і нагадаў ім пра нядаўнія падзеі ў Венесуэле

17 красавіка, Позірк. Паводле звестак украінскай выведкі, у Беларусі “адбываецца будаўніцтва дарог да Украіны і ўладкаванне артылерыйскіх пазіцый“. Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 17 красавіка пасля дакладу галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Аляксандра Сырскага.
“Лічым, што Расія ў чарговы раз будзе спрабаваць уцягнуць у сваю вайну Беларусь“, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, украінскі бок фіксуе “спробы акупацыйнага кантынгенту правесці перагрупоўку сіл — найхутчэй з мэтай кампенсаваць дэфіцыт асабістага складу“.
У сувязі з гэтым, адзначыў Зяленскі, “становіцца больш відавочным, для чаго на тэрыторыі Беларусі павысілі актыўнасць Узброеных сіл“.
Прэзідэнт паведаміў, што даручыў па адпаведных каналах “перасцерагчы фактычнае кіраўніцтва Беларусі пра гатоўнасць Украіны абараняць сваю зямлю і незалежнасць”.
Ён лічыць, што характар і наступствы нядаўніх падзей у Венесуэле “павінны стрымліваць кіраўніцтва Беларусі ад памылак“.
Як заявіў кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка, Беларусь, “падобна, атрымала задачу ад РФ перад іх вяснова-летняй спробай штурмавых дзеянняў на ўсходзе і поўдні [Украіны], трымаць у напружанні нашы сілы“. На ягоную думку, правакацыі з боку Беларусі “будуць памылкай для Лукашэнкі і ягонага рэжыму”.
У ноч на 3 студзеня паводле распараджэння прэзідэнта Дональда Трампа ЗША нанеслі ўдары па аб’ектах на тэрыторыі Венесуэлы. У рамках аперацыі былі затрыманыя і перапраўленыя ў ЗША прэзідэнт краіны Нікалас Мадура і яго жонка Сілія Флорэс. Абодва абвінавачваюцца ў кантрабандзе наркотыкаў і зброі.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Увесь гэты час улады практычна без перапынку праводзяць вучэнні сілавога блока.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



