Мінск 13:11

У Рэчыцкім раёне трактар ​​загарэўся ў полі — чацвёртае падобнае здарэнне з агратэхнікай ад пачатку года

Ілюстрацыйнае фота: Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС

18 красавіка, Позірк. Трактар ​​”К-701″ (1985 года выпуску) загарэўся ўдзень 17 красавіка пры правядзенні сельскагаспадарчых работ у полі ля вёскі Перавалока (Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці), сведчыць сутачная зводка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле інфармацыі ведамства, агонь пашкодзіў маторны адсек, кабіну і колы трактара.

Ад пачатку 2026 года гэта чацвёртая адзінка сельскагаспадарчай тэхнікі, якая пацярпела на аб’ектах аграпрамысловага комплексу ў выніку пажараў. Першы выпадак быў зафіксаваны 14 студзеня ля вёскі Вялікія Шчытнікі (Брэсцкі раён) — кормаўборачны камбайн згарэў, здрабняючы сянаж.

Згодна з данымі МНС, на гэтым тыдні зафіксавана яшчэ адно здарэнне на аб’екце АПК. 14 красавіка ў Валожыне (Мінская вобласць) загарэліся адкіды льнотрасты (кастрыцы), якія былі складзеня ў дзве кучы памерам 10х40 метраў кожная і вышынёй 4 м. Агонь знішчыў 30 т кастрыцы.

Пажары на аб’ектах АПК робяць немалую шкоду сельгаспрадпрыемствам. Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных МНС, у 2025 годзе пацярпела або было знішчана сама меней 53 адзінкі тэхнікі. Гэта на 27,4% менш, чым за 2024 год (мінімум 73).

Падзяліцца: