Мінск 15:59

18-гадовы хлопец і 16-гадовая дзяўчына пацярпелі ў Магілёўскім раёне ў бойцы з узброеным нажом мужчынам — МУС

Відэа: МУС Стоп-кадр: “Позірк”

19 красавіка, Позірк. Пра інцыдэнт у аграгарадку Вейна Магілёўскага раёна паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

Адзначаецца, што канфліктная сітуацыя ўзнікла ўвечары 18 красавіка на вуліцы — “63-гадовы мясцовы жыхар быў незадаволены шумнымі паводзінамі кампаніі моладзі”.

“Бойка працягнулася ў краме, якая знаходзіцца непадалёк, дзе мужчына дастаў нож і стаў пагражаць апанентам. Калі маладым людзям удалося выбіць прыладу нападу з рук агрэсара, той збег. У выніку “разборкі” нязначныя парэзы атрымалі 18-гадовы хлопец і 16 — гадовая дзяўчына”, — гаворыцца ў паведамленні.

Паведамляецца, што відавочцы звярнуліся па дапамогу да супрацоўнікаў ДАІ, якія “знаходзіліся непадалёк”.

“Міліцыянеры імгненна адрэагавалі і затрымалі падазраванага. Медыцынскі агляд пацвердзіў у яго алкагольнае ап’яненне — 2,5 праміле”, — адзначылі ў ведамстве.

На месца здарэння “выбывала следча-аператыўная група, праводзіцца праверка”, рэзюмавала МУС.

Падзяліцца: