У 2025 годзе ў Беларусі захоўваліся сур’ёзныя абмежаванні правоў чалавека — Amnesty International

21 красавіка, Позірк. У 2025 годзе ў Беларусі “па-ранейшаму сур’ёзна абмяжоўваліся” правы на свабоду выказвання меркавання, сходаў і аб’яднанняў, гаворыцца ў раздзеле даклада “Правы чалавека ў сучасным свеце”, які ў красавіку 2026-га апублікавала міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
“Урад спрабаваў спыняць дзейнасць рэлігійных меншасцяў з дапамогай абавязковай і непразрыстай працэдуры рэгістрацыі, — адзначана ў дакуменце. — Судовая сістэма выкарыстоўвалася для падаўлення іншадумства. Катаванні ды іншыя віды жорсткага абыходжання мелі паўсюдны характар, а вінаватыя заставаліся беспакаранымі. Улады жорстка абыходзіліся з уцекачамі і мігрантамі. Абавязацельствы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя па-ранейшаму былі нязначнымі ці ўвогуле адсутнічалі”.
Праваабаронцы заявілі, што летась у студзені “дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка перамог на чарговых выбарах”, якія прайшлі “ў атмасферы ўсеагульнага страху і рэпрэсій”.
Беларусь пад яго кіраваннем “захавала шчыльныя палітычныя, эканамічныя і вайсковыя сувязі з Расіяй — праз размяшчэнне на сваёй тэрыторыі расійскіх вайскоўцаў і правядзенне сумесных вайсковых вучэнняў”. Сітуацыя, калі “Польшча і Літва закрылі свае межы з Беларуссю на некалькі тыдняў, абгрунтаваўшы гэта меркаваннямі бяспекі і праблемай кантрабанды цыгарэт з Беларусі з дапамогай паветраных шароў”, прывяла “да значных эканамічных цяжкасцей”.
“Працяглая міграцыя, у тым ліку выкліканая рэпрэсіямі пасля спрэчных выбараў 2020 года, пагаршала недахоп працоўнай сілы. Улады працягвалі дамагацца вяртання мігрантаў, адмаўляючы ім у консульскіх паслугах за мяжой”, — гаворыцца ў дакуменце.
У той жа час “адчуванне міжнароднай ізаляцыі ў Беларусі аслабла пасля дыпламатычных крокаў з боку ЗША, у тым ліку зняцця некаторых санкцый, што, на агульную думку, было зроблена ў абмен на вызваленні вязняў”.
У раздзеле пра “карныя і аўтарытарныя практыкі, рэпрэсіі супраць іншадумцаў” агульнага агляду сітуацыі ў свеце Беларусь — разам з Афганістанам, Буркіна-Фасо, Венесуэлай, Кітаем, Кубай, Малі, М’янмай, Нікарагуа, Пакістанам, Паўночнай Карэяй, Расіяй і Угандай — названая краінай, улады якой летась “выкарыстоўвалі гвалтоўныя знікненні ў дачыненні да праваабаронцаў, актывістаў, журналістаў ды іншых людзей” — у якасці “сродку запалохвання”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць асуджаных за нарказлачынствы павялічылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка


