Беларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года

26 жніўня, Позірк. Беларусь з паказчыкам 3,2% падзяліла 8-е месца з Узбекістанам на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн за сем месяцаў 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз папярэдніх даных нацыянальных органаў статыстыкі.
У першай сямёрцы Кыргызстан (6,7%), Украіна (+6%), Казахстан (+5,7%), Літва (+5,3%), Расія (+4,75%), Малдова (+4,65%) і Грузія (+3,9%).
Ніжэй, чым у Беларусі, спажывецкая інфляцыя была ў Эстоніі (+3,1%), Азербайджане (+2,6%), Латвіі, Таджыкістане (па +2,5%) і Арменіі (+1,7%).
Інфармацыі па Туркменістане ў адкрытым доступе няма.
У ліпені хуткасць павелічэння спажывецкіх цэн у Беларусі, як і ва Украіне (па 0,3%), была пятай пасля Кыргызстана (+1,1%), Казахстана (+0,6%), Расіі (+0,54%) і Эстоніі (+0,5%). Далей — Літва (+0,2%) і Таджыкістан (+0,1%).
Дэфляцыя зафіксаваная ў Азербайджане, Узбекістане (па -0,1%), Малдове (-0,14%), Грузіі (-0,4%), Латвіі (-0,7%), Арменіі (-1,4%).
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



