Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 54 раёнах Беларусі

21 красавіка, Позірк. Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 54 са 118 раёнаў (45,8%) Беларусі, сведчыць абноўленая інфармацыя на інтэрактыўнай мапе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванне азначае, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, аднак даступныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў (пры забароне наведванне лясоў цалкам выключанае).
У Брэсцкай вобласці абмежаванае наведванне лясоў у 15 з 16 раёнаў (93,8%): Баранавіцкім, Бярозаўскім, Брэсцкім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Маларыцкім, Пінскім і Столінскім.
Пад абмежаванні трапіла 14 з 17 раёнаў (82,4%) Гродзенскай вобласці: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Свіслацкі, Слонімскі і Шчунскі.
У Мінскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у 12 з 22 раёнах (54,6%): Вілейскім, Дзяржынскім, Клецкім, Капыльскім, Любанскім, Мінскам, Нясвіжскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Салігорскім, Стаўбцоўскім ды Уздзенскім.
Абмежаванае наведванне лясоў у 9 з 21 раёна (42,9%) Гомельскай вобласці, у прыватнасці ў Брагінскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Жыткавіцкім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Петрыкаўскім і Хойніцкім.
Сярод абласцей з абмежаваннямі найбольш свабодна ў Віцебскай вобласці, дзе яны закранулі толькі 4 з 21 раёна (19,1%) — Глыбоцкі, Мёрскі, Полацкі і Шаркаўшчынскі.
Ніякіх абмежаванняў няма толькі ў Магілёўскай вобласці.
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць асуджаных за нарказлачынствы павялічылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



