У Мінску затрыманыя 21-гадовыя кур’еры ашуканцаў, яны прыехалі “з суседняй краіны” — МУС

22 красавіка, Позірк. Супрацоўнікі сталічнага крымінальнага вышуку затрымалі дваіх 21-гадовых грамадзян “суседняй краіны”, якія, як заяўляе Міністэрства ўнутраных спраў, працавалі кур’ерамі тэлефонных ашуканцаў.
Паведамляецца, што абодва затрыманыя навучаюцца ў замежным юрыдычным каледжы.
Паводле інфармацыі ведамства, маладыя людзі прыехалі ў Мінск каля тыдня таму і “паспелі выканаць пяць заданняў, забіраючы грошы са схованак-закладак”. Ад іх дзеянняў, як адзначаецца, пацярпелі людзі ва ўзросце ад 19 да 77 гадоў, якія лічылі, што дэкларуюць зберажэнні.
Частку выкрадзенага фігуранты “паспелі пакінуць ва ўмоўленым месцы для пасярэдніка”. Паведамляецца, што падчас затрымання пры іх знойдзена каля 13 тыс. долараў і залатыя зліткі. Маёмасць будзе вернутая ўладальнікам.
“Для канспірацыі зламыснікі кожны дзень мянялі месца начлегу і размеркавалі ролі, выходзячы на заданні без мабільных. Куратары далі ім інструкцыі на выпадак затрымання і абяцалі заплаціць буйную суму, аднак пасля выканання заданняў перасталі выходзіць на сувязь”, — заявіла МУС.
Распачатая крымінальная справа за махлярства, “высвятляюцца іншыя ўдзельнікі злачыннай схемы”.
14 красавіка паведамлялася, што ў Мінску затрыманыя 18-гадовыя кур’еры ашуканцаў, што таксама прыехалі “з суседняй краіны”.
10 красавіка паведамлялася пра затрыманне 29-гадовага “грамадзяніна суседняй краіны”, які перавозіў псіхатроп і спрабаваў даць хабар супрацоўніку міліцыі.
Пра перакрыццё каналу пастаўкі псіхатропаў з “суседняй краіны” ў Гомельскай вобласці паведамлялася ў сакавіку.
Часта беларускія сілавыя ведамствы выкарыстоўваюць фармулёўку пра “суседнюю краіну”, калі не хочуць наўпрост паказваць на прыналежнасць фігурантаў злачынстваў да Расіі.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваГенпракуратура канстатуе рост колькасці карупцыйных злачынстваў у 2026 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя валавы знешні доўг Беларусі складаў амаль 36 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


