Мінск 22:07

Па выніках першага паўгоддзя валавы знешні доўг Беларусі складаў амаль 36 млрд долараў

Фота: pixabay.com

19 кастрычніка, Позірк. Валавы знешні доўг Беларусі на 1 ліпеня 2026 года склаўся ў памеры 35 млрд 755 млн долараў, вынікае з штоквартальных даных Нацыянальнага банка.

На аналагічную дату 2025-га ён складаў 37 млрд 709,1 млн долараў. Такім чынам, за 12 месяцаў запазычанасць зменшылася на 1 млрд 954,1 млн долараў (-5,2%).

Валавы знешні доўг — нявыплачаная сума абавязацельстваў перад нерэзідэнтамі, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і (або) працэнтаў.

У адрозненне ад знешняга дзярждоўгу, які ўлічвае толькі абавязацельствы ўрада перад нерэзідэнтамі, валавы знешні доўг ахоплівае абавязацельствы ўсіх рэзідэнтаў, падзеленых на чатыры сектары эканомікі: органы дзяржкіравання, органы грашова-крэдытнага рэгулявання, банкі (дэпазітныя арганізацыі, за выключэннем Нацбанка), іншыя юрыдычныя і фізічныя асобы.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: