За пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая

19 кастрычніка, Позірк. Па выніках студзеня — верасня 2026 года аб’ём складскіх запасаў прамысловай прадукцыі ў грашовым выражэнні склаў 11 млрд 30 млн 648 тыс. рублёў — на 0,6% менш, чым за тры кварталы 2025-га (11 млрд 97 млн 416 тыс.), і ў 2,1 раза больш, чым за той жа перыяд 2021-га (5 млрд 148 млн 226 тыс.), сведчыць праведзены “Позiркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Прамысловая вытворчасць у студзені — верасні 2026 года ў бягучых цэнах склала 166,4 млрд рублёў — на 0,5% больш, чым за тры кварталы 2025-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені прамвытворчасць скарацілася на 3,4%, студзені — лютым — на 3,7%, студзені — сакавіку — на 3,4%, студзені — красавіку — на 2,5%, студзені — траўні — на 1,4%, студзені — чэрвені — 0,7%; у студзені — ліпені павялічылася на 0,1%, студзені — жніўні — 0,2%.
Раней паведамлялася, што ў верасні прамысловая прадукцыя падаражэла на 0,6% у параўнанні са жніўнем, з пачатку 2026 года — на 4,7%. Кошт інвестыцыйных тавараў павялічыўся на 0,4% і 3,5% адпаведна; прамежкавых — на 1% і 6,5%; спажывецкіх — на 0,4% і 2,8%.
Паводле даных Белстата, прамысловая вытворчасць у 2025 годзе ў бягучых цэнах склала 208 млрд рублёў.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінуў 31 грамадзянін Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНайлепшая дынаміка росту ВРП за тры кварталы зафіксаваная ў Брэсцкай вобласці, найгоршая — у ВіцебскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў 2027 годзе запланаваны на ўзроўні 14–16%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка


