Мінск 13:02

За тры кварталы з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на 40% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней

Ілюстрацыйнае фота: Artem Labunsky / unsplash.com

19 кастрычніка, Позірк. У студзені — верасні 2026 года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 27,9 тыс. новых кватэр — на 10,3% менш, чым за аналагічны перыяд 2025 года (31,1 тыс.), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У эксплуатацыю ўведзена 2 млн 700,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля (-8,2%; 2 млн 942,7 тыс.).

За тры кварталы для людзей з патрэбаю ў паляпшэнні жыллёвых умоў пабудавана 816,5 тыс. кв. м жылля (-12,9%; 937,2 тыс.), у тым ліку з дзяржпадтрымкай — 335,1 тыс. (-39,3%; 551,8 тыс.). У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 41 тыс. кв. м жылля (-4,9%; 1 млн 94,2 тыс.).

Для шматдзетных сем’яў уведзена ў эксплуатацыю 226,7 тыс. кв. м (-35,7%; 352,8 тыс.).

У Беларусі “ўжо і чаргі шматдзетных [на жыллё] няма — на працягу года атрымліваюць”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 15 кастрычніка Верхнядзвінскі раён (Віцебская вобласць).

“Калі такое было? Ніколі не было. І мы небагатая краіна… Мы ад гэтай палітыкі не адыдзем”, — цытавала палітыка яго прэс-служба.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: