МУС з пачатку года канфіскавала больш за 370 адзінак незарэгістраванай зброі, добраахвотна здадзена звыш 330

18 кастрычніка, Позірк. З пачатку 2026 года ў Беларусі з абароту выключана больш за 370 адзінак незарэгістраванай зброі, паведаміла 18 кастрычніка прэс-служба МУС.
Добраахвотна здадзена “звыш 330 адзінак”.
Таксама паведамляецца аб адабранні каля 51 тыс. і добраахвотнай здачы каля 68 тыс. боепрыпасаў рознага калібру.
Ведамства анансавала правядзенне з 19 па 23 кастрычніка асноўнага этапу штогадовага аператыўна-прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Арсенал“ па папярэджанні парушэнняў заканадаўства ў сферы абароту зброі.
“Міліцыянеры правераць умовы захоўвання грамадзянамі зарэгістраваных пісталетаў, стрэльбаў, а таксама нагадаюць аб мерах бяспекі пры абыходжанні з імі, — гаворыцца ў рэлізе. — Асаблівую ўвагу нададуць выяўленню нелегальнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў, растлумачэнню насельніцтву парадку іх добраахвотнай здачы”.
Асобы, якія добраахвотна перадалі ў органы ўнутраных спраў любую зброю і боепрыпасы, што незаконна захоўваецца, “цалкам вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці”, нагадвае МУС.
Шэраг артыкулаў КоАП (24.29, 24.30, 24.31, 24.32 і 24.46) прадугледжвае адказнасць за незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай, газавай, пнеўматычнай або кідальнай зброі; парушэнне правілаў абыходжання са зброяй і выбуховымі рэчывамі; парушэнне тэрмінаў рэгістрацыі і незаконныя дзеянні ў адносінах да паляўнічай гладкаствольнай зброі (усё караецца штрафам).
Паўторнае парушэнне апошняга артыкула на працягу года прыводзіць да крымінальнай адказнасці.
Арт. 294 КК (крадзеж агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў ці выбуховых рэчываў) прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 12 гадоў са штрафам або без.
Арт. 295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) — аналагічнае максімальнае пакаранне, але без штрафу.
Арт. 2951 (незаконныя дзеянні ў адносінах да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі) прадугледжвае пазбаўленне волі да пяці гадоў; ст. 296, якая тычыцца халоднай зброі, —да трох гадоў; 297 (газавага, пнеўматычнага або мятальнага) — аналагічна.
За неналежнае захоўванне агнястрэльнай зброі (арт. 300, прымяняецца да законных уладальнікаў) можна атрымаць абмежаванне волі да двух гадоў.
Стрэльбы з боепрыпасамі і незаконныя рыбалоўныя снасці канфіскаваныя ў 67-гадовага жыхара Маладзечанскага раёна


- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінуў 31 грамадзянін Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКарач звязала заяву кіраўніка МУС Літвы пра яе і яе арганізацыю з падрыхтаваным "Нашым Домам" дакладам пра пагрозыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНайлепшая дынаміка росту ВРП за тры кварталы зафіксаваная ў Брэсцкай вобласці, найгоршая — у ВіцебскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў 2027 годзе запланаваны на ўзроўні 14–16%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры кварталы з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на 40% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка

