За тыдзень у Беларусь на падставе бязвізавага рэжыму прыбыло амаль 5,7 тыс. жыхароў краін Еўропы

19 кастрычніка, Позірк. З 12 да 19 кастрычніка ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 5.697 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў (тыднем раней — 5.222), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
За мінулы тыдзень у Беларусь прыбыло 2.434 грамадзяніны Літвы (тыднем раней — 2.389), 1.452 грамадзяніны і неграмадзяніны Латвіі (1.100), 863 грамадзяніны Польшчы (901), 948 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спіса пашыранага бязвізавага рэжыму (832).
З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь наведала 1.458.923 жыхары еўрапейскіх краін. З Літвы прыбыло 735.792 замежнікі, з Латвіі — 461.789, з Польшчы — 165.324. У межах пашыранага бязвізавага рэжыму для 35 еўрапейскіх дзяржаў з сярэдзіны лета 2024 года ў Беларусь уехала 96.018 чалавек.
Для жыхароў Літвы і Латвіі бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года, Польшчы — з 1 ліпеня таго ж года, яшчэ 35 краін Еўропы — з 19 ліпеня 2024-га.
9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.
Пашыраны бязвізавы рэжым датычыцца жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.
Большасць гэтых краін улады лічаць “недружалюбнымі” за тое, што яны ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры кварталы з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на 40% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



