Мінск 09:32

Пад Гроднам мужчына, што ляжаў на дарозе, загінуў пад коламі аўтамабіля

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

19 кастрычніка, Позірк. У аграгарадку Падлабенне (8 км на захад ад Гродна) увечары 18 кастрычніка пад коламі аўтамабіля загінуў 54-гадовы мясцовы жыхар, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі ведамства, гэта адбылося каля 20:00 на вул. Юбілейнай. Мясцовы жыхар ляжаў на праезнай частцы — на яго наехаў аўтамабіль “Фольксваген”, за стырном якога знаходзіўся 60-гадовы кіроўца.

Мясцовы жыхар памёр ад атрыманых траўмаў. Міліцыя звярнула ўвагу на тое, што ён “не быў пазначаны святлоадбівальным элементам”.

Падзяліцца: